https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чавес пажадаў беларускаму сябру перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах


У.Чавэс і А.Лукашэнка ў Каракасе.
Лідэр Вэнэсуэлы Уга Чавэс зьвярнуўся да свайго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі ў жывым эфіры мясцовага тэлебачаньня. Ён заклікаў свайго сябра дзейнічаць магутна, каб апазыцыя, як і ў іх у Вэнэсуэле, не змагла прыйсьці да ўлады.
Напярэдадні вэнэсуэльскі лідэр у інтэрвію мясцовым тэлеканалам заявіў, што мае намер сёлета ў кастрычніку-лістападзе зрабіць чарговае міжнароднае турнэ з абавязковым наведаньнем Кітаю, Расеі і Беларусі, а таксама Ўкраіны, Ірану, Балівіі і Ўругваю. Кіраўнікі гэтых чатырох краін, даведаўшыся пра турнэ Чавэса, прапанавалі яму ўключыць іх дзяржавы ў свой маршрут.

Гэта будзе ўжо чацьвёрты па ліку візыт Чавэса ў Беларусь.

Беларускі ж кіраўнік упершыню наведаў Вэнэсуэлу сёлета ў сакавіку. Падчас сустрэчы абодвух прэзыдэнтаў у Каракасе было дамоўлена рэгулярна наведваць адзін аднаго. Тады Чавэс паабяцаў, што прыедзе ў Беларусь сёлета ў кастрычніку, а Лукашэнка, у сваю чаргу, запэўніў, што зноў прыляціць у Каракас у 2011-м.

Тады ж абодва дзяржаўныя кіраўнікі заявілі, што «закапаюць капіталізм».

30 верасьня 2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:30.09.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:4305
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Венесуэла Чавес Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме