Цяпер Чавес знаходзіцца з візітам у Маскве, дзе ў яго адбылася сустрэча з расійскім прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым.
Афіцыйнай інфармацыі пра візіт Чавеса ў Беларусь пакуль няма ні з беларускага, ні з венесуэльскага боку.
Пра гатовасць наведаць Беларусь у хуткім часе прэзідэнт Венесуэлы заявіў 25 верасня ў тэлефоннай гутарцы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Гэта будзе ўжо пяты візіт прэзідэнта Венесуэлы ў Беларусь. Аляксандр Лукашэнка наведаў Венесуэлу двойчы: апошні раз — у сакавіку 2010 года.
БелаПАН
15 кастрычніка 2010