https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курманбек Бакіеў і пасол Кыргызстана ў Беларусі раскажуць журналістам пра сітуацыю ў сваёй краіне


Адразу дзве прэс-канферэнцыі, прысвечаныя падзеям у Кыргызстане, пройдуць сёння ў Мінску.
На 11.00 у Нацыянальным прэс-цэнтры запланавана прэс-канферэнцыя звергнутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева. Гэта будзе яго першая прэс-канферэнцыя з моманту прыезду ў Беларусь 19 красавіка.

21 красавіка Курманбек Бакіеў выступіў з заявай для прэсы, у якой адзначыў, што не прызнае сваёй адстаўкі, аднак на пытанні журналістаў адказваць не стаў.

У той жа дзень на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Бакіеў адзначыў, што "інфармацыя пра сітуацыю ў Кыргызстане ў большасці СМІ падаецца аднабакова", і заявіў: "Я гатовы адказаць на ўсе пытанні. Я лічу, гэта неабходна зрабіць менавіта тут. Тое, як усё падавалася, гэта проста розуму неспасціжна".

У 15.00 адбудзецца прэс-канферэнцыя пасла Кыргызтана ў Беларусі Ішэнкуль Балджуравай. Як паведамілі ў дыпмісіі, сустрэча з журналістамі будзе прысвечана "сённяшняй сітуацыі" ў краіне, яна пройдзе ў будынку пасольства. Пасол Балджурава адначасова з`яўляецца пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Кыргызстана пры статутных і іншых органах СНД.

Мінск, 23 красавіка.    БелаПАН


 
Дата публикации:23.04.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:6236
 
Ключевые слова:
Кыргызстан Бакиев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме