https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каму выдаць Бакіева?..


Генпракуратура Кыргызстана накіравала ў Мінск запыт аб экстрадыцыі Бакіева.
Пра гэта сёння паведаміў журналістам Азімбек Назараў, віцэ‑прэм’ер часовага ўрада Кыргызстана, які курыруе праваахоўныя органы. Паводле яго слоў, запыт накіраваны 6 мая.

У Генпракуратуры Беларусі заявілі, што запыт з матэрыяламі, на падставе якіх кіргізскі бок мае намер прыцягнуць Бакіева да крымінальнай адказнасці, да іх пакуль не паступаў.

4 мая кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Курманбека Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці. У дэкрэце гаворыцца, што »Бакіеў дапусціў расстрэл мірных грамадзян і гэтым сам пазбавіў сябе статусу экс‑прэзідэнта і недатыкальнасці».

7 красавіка ў Бішкеку прыхільнікі апазіцыі занялі Дом урада, улада перайшла да часовага ўрада. У сутыкненнях загінулі больш за 80 чалавек, сотні атрымалі раненні.

16 красавіка Бакіеў пакінуў краіну і напісаў заяву аб складанні паўнамоцтваў.

19 красавіка ён ужо знаходзіўся ў Беларусі, а 21‑га — выступіў з заявай для прэсы аб тым, што не прызнае сваёй адстаўкі і лічыць сябе прэзідэнтам Кыргызстана.

4 мая прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана. «Да мяне ніхто афіцыйна не звяртаўся, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але адразу хачу афіцыйна заявіць: гэтыя звароты будуць марныя і зневажальныя для часовага ўрада. Прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта. <…> Не трэба гэтак званаму часоваму ўраду звяртацца з патрабаваннем выдаць Бакіева. Каму выдаць? Ці захачу я яшчэ мець зносіны з тымі, хто сёння ва ўладзе ў Кіргізіі».

Каментуючы БелаПАН магчымасці экстрадыцыі Бакіева, крыніца ў праваахоўных органаў выказала меркаванне, што гэтае пытанне будзе вырашацца не ў агульнакрымінальнай, а ў палітычнай плоскасці. Паводле слоў эксперта, у агульнакрымінальнай практыцы на тэрыторыі СНД пытанне аб экстрадыцыі вырашаецца на падставе Мінскай канвенцыі 1993 года аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.

Калі грамадзянін нейкай дзяржавы ўчыніў на яе тэрыторыі злачынства і схаваўся ў Беларусі, то беларускія ўлады абавязаны яго выдаць боку, які запытвае.

У той жа час, у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і нацыянальным заканадаўствам, Беларусь не выдае сваіх грамадзян. Не выдаць абвінавачанага Мінск можа таксама ў выпадку давання яму палітычнага прытулку — дзяржава бярэ чалавека пад сваю абарону, і яму няма неабходнасці нават уваходзіць у беларускае грамадзянства.

Нагадаем, на прэс‑канферэнцыі ў Мінску Бакіеў заявіў, што не мае намеру прасіць палітычнага прытулку.

Марына Носава, БелаПАН   07.05.2010


 
Дата публикации:08.05.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:9917
 
Ключевые слова:
Бакиев Кыргызстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме