https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Задача — зрабіць Кіргізстан краінай цывілізаванай.


Сёньня амбасадар Кіргізстану ў Беларусі Ішанкуль Балджурава ў размове з журналістамі расказала пра рэфэрэндум, які адбудзецца ў Кіргізстане 27 чэрвеня. Галоўная адметнасьць гэтага мерапрыемства, паводле яе слоў, у тым, што будзе радыкальна перагледжаная сыстэма кіраваньня ў гэтай краіне.
Спадарыня Балджурава нагадала, што Канстытуцыя Кіргізстану прымалася 5 траўня 1993 году і была пазьней істотна зьмененая — фактычна пад пажыцьцёвае кіраўніцтва Аскара Акаева. Пасьля прыходу да ўлады Курманбека Бакіева таксама адбылося карэктаваньне некаторых артыкулаў Канстытуцыі, у якую было фактычна ўведзена дынастыйнае кіраваньне.

Цяперашняя задача — зрабіць краіну цывілізаванай. Адзінай крыніцай улады будзе зьяўляцца народ. Як сказала амбасадарка, гаворка ідзе аб пабудове новага дэмакратычнага грамадзтва.

Спадарыня Балджурава адказала таксама на некаторыя пытаньні, зьвязаныя са знаходжаньнем у Беларусі Курманбека Бакіева, які хаваецца тут на асабістае запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі. Яна сказала, што месцазнаходжаньне Бакіева ёй невядомае. Ён, у прыватнасьці, у дыппрадстаўніцтва не зьвяртаўся, і супрацоўнікі дыпкорпусу ведаюць тое, што і астатнія грамадзяне Беларусі: тое, што друкуецца ў сеціве і сродках масавай інфармацыі.

Яна таксама сказала, што ёсьць запыт у Інтэрпол у адносінах да сваякоў Бакіева, якія ўдзельнічалі ў рабаваньні краіны. Наконт Бакіева, ці ёсьць на яго запыт у Інтэрпол, амбасадарка Кіргізстану адзначыла, што такой інфармацыяй не валодае. Што да экстрадыцыі Курманбека Бакіева, якой патрабуе генэральная пракуратура Кіргізстану, спадарыня Балджурава сказала, што асабіста яна не перадавала дакумэнты ў пракуратуру — яны былі накіраваныя поштай.

Яна выказала такое меркаваньне, што права беларускага боку — разглядаць дакумэнты цягам месяца. Але гэта ня столькі абавязак дзяржавы — паддаць Бакіева экстрадыцыі — колькі яе права. Тым самым яна пацьвердзіла заяву Лукашэнкі, што кіргіскі бок можа не разьлічваць на тое, што Лукашэнка падпіша нейкі ўказ на абавязковую перадачу Бакіева.

Амбасадарка Кіргізстану адказала на пытаньне, ці сапраўды дыпляматам небясьпечна быць у Бішкеку, бо да гэтага часу кіраўніцтва беларускай дыпмісіі застаецца ў Менску і спасылаецца на тое, што знаходзіцца ў Бішкеку небясьпечна. Спадарыня Балджурава адказала, што ў Бішкеку абсалютна ўсё спакойна, як і па ўсім Кіргізстане, працуюць практычна ўсе дыпмісіі, і яна заклікае беларускіх дыпляматаў вярнуцца на свае працоўныя месцы.

Ігар Карней   Радыё Свабода
 
Дата публикации:03.06.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:8884
 
Ключевые слова:
Бакиев Кыргызстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме