https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка — замежным паслам: вы здзівіцеся розніцы паміж сапраўднай Беларуссю і тым, як пра яе гавораць на Захадзе


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін, заявіў, што яны здзівяцца розніцы паміж сапраўднай Беларуссю і тым, як яе прадстаўляюць на Захадзе.
«Вы, вядома ж, шмат чулі пра Беларусь. Я разумею, што чулі больш негатыўнага, чым пазітыўнага. Таму вельмі важна, што вы прыехалі ў Беларусь, што вы будзеце тут працаваць. І мая самая галоўная, вялікая цікавасць, каб вы бліжэй пазнаёміліся з нашай краінай. Каб вы на свае вочы ўбачылі, чым мы жывем. І я ўпэўнены, што, убачыўшы ўсё гэта, Вы здзівіцеся той розніцы, якая ёсць у рэчаіснасці, і таму, як гэта падаюць часам, перш за ўсё на Захадзе і ў Злучаных Штатах Амерыкі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў паслам, каб іх праца ў Беларусі ў якасці кіраўнікоў дыпламатычных місій стала значным этапам у жыцці, а кар’ера развівалася толькі па нарастаючай.

«Калі трэба вам нешта, звяртайцеся-праз Адміністрацыю прэзідэнта, праз міністра. Я адрэагую, абяцаю вам», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Звязда, 15 чэрвеня 2023
 
Дата публикации:15.06.2023
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:139
 
Ключевые слова:
Посольство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме