https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці атрымае ад урада ЗША больш за 100 тысяч долараў на інвентарызацыю ўмацаванняў крэпасці


Беларуская арганізацыя "Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці" стала адным з пераможцаў сусветнага конкурсу ў межах праграмы ЗША "Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны".
Як паведамілі ў пасольстве ЗША ў Беларусі, арганізацыя атрымае больш за 100 тысяч долараў на правядзенне інвентарызацыі і дакументацыі знешніх фартоў і ўмацаванняў крэпасці Брэст-Літоўск, якія не ўваходзяць у склад мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".

"Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны" — гэта праграма Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, якая рэалізуецца больш чым у 125 краінах свету і скіраваная на захаванне матэрыяльных і нематэрыяльных аб`ектаў, што ўяўляюць культурна-гістарычную каштоўнасць.

"Выбар у гэтым годзе крэпасці Брэст-Літоўск з вялікага ліку праектаў з`яўляецца пацвярджэннем важнага месца, якое крэпасць займае ў сусветнай гістарычнай спадчыне", — адзначылі ў пасольстве.

З 2001 года партнёрамі "Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны" рабіліся пяць беларускіх арганізацый: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, музей Марка Шагала, Віцебскі арт-цэнтр, гурт "Стары Ольса" і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 18 жніўня 2014
 
Дата публикации:18.08.2014
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:916
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Брэст-Літоўск Реставрация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме