https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выстаўкі сучасных беларускіх мастакоў плануецца арганізаваць у Францыі


Гэта тэма абмяркоўвалася на сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі са старшынёй групы дружбы "Францыя-Беларусь" французскай Нацыянальнай асамблеі Жэральдам Дарманенам, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Парыжы.
Выстаўкі сучасных беларускіх мастакоў у наступным годзе плануецца арганізаваць у некалькіх французскіх гарадах.

У ходзе сустрэчы разглядалася пытанне падрыхтоўкі візіту дэлегацыі французскай групы дружбы ў Беларусь у мэтах пашырэння міжпарламенцкіх сувязей, а таксама развіцця гандлёва-эканамічнага інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Бакі таксама абмеркавалі магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі з шэрагам рэгіёнаў Францыі ў сферах эканомікі, гандлю і культуры.

3 кастрычніка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.10.2013
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1257
 
Ключевые слова:
Беларусь-Франция Искусство Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме