https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Цэнтру беларускай мовы і культуры ў Кіеве прысвоена імя У.Караткевіча


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі (КНУ) 12 чэрвеня пры падтрымцы пасольства Беларусі ва Украіне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прысваенню Цэнтру беларускай мовы і культуры імя Уладзіміра Караткевіча.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч, намеснік міністра фінансаў Беларусі Іван Шунько, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка, кіраўніцтва, выкладчыцкі склад і студэнты КНУ.

У час урачыстай цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі з імем Уладзіміра Караткевіча беларускі пасол перадаў у дар цэнтру новы камп`ютар.

Цэнтр беларускай мовы і культуры адкрыты ў Інстытуце філалогіі КНУ ў 2009 годзе. Згодна з дамоўленасцямі, дасягнутымі на вышэйшым узроўні аб арганізацыі вывучэння нацыянальных моў у беларускіх і ўкраінскіх вышэйшых навучальных установах, з верасня 2010 года ў Інстытут філалогіі КНУ ажыццёўлена тры наборы студэнтаў па спецыяльнасці "беларуская мова і літаратура, украінская мова і літаратура, англійская мова". Конкурс па гэтай спецыяльнасці ў 2010 годзе склаў 19 чалавек на месца, у 2011-м - 21 чалавек, у 2012-м - 23 чалавекі, што сведчыць аб росце інтарэсу ўкраінскіх абітурыентаў да беларускай мовы, літаратуры і культуры ў цэлым, адзначылі ў МЗС.

13 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.06.2013
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1509
 
Ключевые слова:
Караткевіч Киев Образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме