https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пытанні развіцця кітаязнаўства былі галоўнымі на сустрэчы ў беларускім пасольстве ў Пекіне


Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

Пытанні развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў навуковай і адукацыйнай сферах былі ў цэнтры ўвагі ў час сустрэчы ў Пекіне з прадстаўнікамі БДУ.

Сустрэча адбылася ў беларускім пасольстве з прарэктарам па навуковай рабоце БДУ Алегам Івашкевічам, а таксама з загадчыкам кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу БДУ Аляксандрам Гардзеем. У размове ўдзельнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Віктар Бура, супрацоўнікі пасольства.

Размова ішла аб развіцці кітаязнаўства ў Рэспубліцы Беларусь у рамках дзейнасці Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя, які дзейнічае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Дырэктарам гэтага інстытута з`яўляецца Аляксандр Гардзей.

Галоўная мэта дзейнасці Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ - развіццё беларускага кітаязнаўства на аснове апошніх дасягненняў навукі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, фарміраванне ў Беларусі высокапрафесійнага кітаязнаўчага асяроддзя шляхам аб`яднання кітаязнаўцаў усіх галін ведаў. Установа займаецца таксама падрыхтоўкай кадраў для ўсебаковай падтрымкі дзейнасці Беларусі ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, далейшага ўмацавання дружалюбных адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай, асветы ў галіне кітайскай культуры, папулярызацыі кітайскай мовы.

20 снежня 2012, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

 
Дата публикации:20.12.2012
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1781
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Информационные технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме