https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску пройдуць урачыстасці з нагоды 50-годдзя падпісання Елісейскага дагавора


Францыя і Германія 22 студзеня адзначаюць 50-годдзе з дня падпісання ў Парыжы дагавора аб германа-французскім супрацоўніцтве (Елісейскага дагавора). Урачыстасці пройдуць у розных краінах, у тым ліку ў Беларусі.
Як паведаміла прэс-служба пасольства Германіі ў Беларусі, нямецкі і французскі паслы з нагоды юбілейнай даты правядуць сёння ў Мінску сумесны прыём. Апрача таго, цягам усяго 2013 года ў Беларусі будуць праходзіць сумесныя культурныя мерапрыемствы пры падтрымцы прадстаўніцтваў дзвюх еўрапейскіх дзяржаў.

У Берліне гэтымі днямі арганізаваны афіцыйныя ўрачыстыя мерапрыемствы. Нямецкую сталіцу наведваюць члены французскага ўрада і большасць дэпутатаў парламента Францыі. 22 студзеня адбудзецца пасяджэнне юбілейнага Савета міністраў Германіі і Францыі, а таксама сумеснае пасяджэнне парламентаў. У Берлінскай філармоніі паводле запрашэння федэральнага прэзідэнта будзе дадзены святочны канцэрт, паведаміла прэс-служба пасольства ФРГ.

Елісейскі дагавор падпісалі прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь і федэральны канцлер Конрад Адэнаўэр 22 студзеня 1963 года ў Парыжы. Гэтае пагадненне паклала пачатак трываламу прымірэнню паміж немцамі і французамі і да сённяшняга дня стварае рамачныя палітычныя ўмовы для цеснай дружбы, зазначае прэс-служба.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2013
 
Дата публикации:22.01.2013
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1502
 
Ключевые слова:
Германия-Франция Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме