https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Адносіны Беларусі з Літвой з`яўляюцца прыкладам для супрацоўніцтва з іншымі краінамі


Аб гэтым 9 лістапада на адкрыцці першага форуму кіраўнікоў нацыянальна-культурных супольнасцей Беларусі і Літвы ў Вільнюсе заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы Уладзімір Дражын.
На думку дыпламата, напярэдадні 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Літвой у бакоў лепшы перыяд узаемаадносін. Эканамічныя, сацыяльна-культурныя сувязі развіваюцца як ніколі актыўна, пэўныя палітычныя рознагалоссі не з`яўляюцца гэтаму бар`ерам, аб чым сведчаць канкрэтныя вынікі.

Як паведаміў Уладзімір Дражын, за 2012 год аб`ём знешнегандлёвага абароту паміж краінамі чакаецца на ўзроўні $1,5 млрд. (рост больш як у 3 разы за 6 гадоў). Аб`ём узаемных паслуг - на ўзроўні $650 млн. (рост у 4 разы за 6 гадоў). Па выніках года ў Беларусь паступіць каля $150 млн. прамых інвестыцый з Літвы і каля $100 млн. беларусы інвесціруюць у Літву.

Паспяхова рэалізуюцца буйныя сумесныя вытворчыя праекты. Так, у свабоднай эканамічнай зоне "Магілёў" будуецца адразу 5 прадпрыемстваў вытворчага кластара па перапрацоўцы драўніны з удзелам літоўскага капіталу. Усяго ў Беларусі на гэты момант рэалізуецца 15 буйных праектаў з Літвой.

Паводле слоў Уладзіміра Дражына, такім вынікам папярэднічала мэтанакіраваная работа, у тым ліку правядзенне беларуска-літоўскіх эканамічных форумаў, якія сталі эфектыўнай пляцоўкай для бізнес-супрацоўніцтва. Адзін з форумаў прайшоў з прыцягненнем трэцяга боку - Фінляндыі. У выніку да канца года чакаецца каля $300 млн. тавараабароту з новымі партнёрамі і каля $50 млн. фінскіх інвестыцый у Беларусь. Міжнародныя праекты ў любых іншых сферах таксама садзейнічаюць паспяховаму дыялогу народаў, што ў выніку садзейнічае развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва, дадаў пасол. Добрым крокам да пашырэння міжнацыянальнага дыялогу стане і першае пасяджэнне кіраўнікоў нацыянальных супольнасцей Беларусі і Літвы, выказаў упэўненасць дыпламат.

Першае сумеснае пасяджэнне кіраўнікоў нацыянальных супольнасцей Беларусі і Літвы праведзена ў Вільнюсе 9-11 лістапада Кансультатыўным міжэтнічным саветам пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Аб`яднаннем беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы Дома нацыянальных меншасцей па ініцыятыве Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Літве.

У дзелавой і творчай праграме форуму прымаюць удзел амаль 100 чалавек.

12 лістапада 2012, Вільнюс
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.11.2012
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1522
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Совместные предприятия Вільня Товарооборот Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме