https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка перадаў у падарунак Трампу корцік, а яго жонцы Меланіі - беларускі лён


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з саветнікам Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам папрасіў яго перадаць падарункі для амерыканскай прэзідэнцкай пары.
Дональду Трампу кіраўнік беларускай дзяржавы перадаў корцік. Пры гэтым ён нагадаў, што балеў на выбарах менавіта за цяперашняга Прэзідэнта ЗША. "Я "ўмешваўся" ў амерыканскія выбары і балеў за Трампа", - з доляй гумару адзначыў Аляксандр Лукашэнка. У якасці падарунка для Меланіі Трамп былі выбраны вырабы з беларускага лёну - абрус з сурвэткамі.

"Гэта - жаночае, яна мае адносіны да славянскага лёну (жонка Прэзідэнта ЗША нарадзілася ў Славеніі.)", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У ліку падарункаў самому Джону Болтану - шакаладныя ласункі без цукру ў саставе, уключаючы эксклюзіўны набор шакаладу, створаны да II Еўрапейскіх гульняў. Яшчэ адзін падарунак - альбом "Спадчына Беларусі". "Гэта пра Беларусь. Вы ў самалёце пагартаеце і ўбачыце, што такое Беларусь", - растлумачыў беларускі лідар.

"І перадайце свайму Прэзідэнту самыя цёплыя віншаванні ад беларускага народа. Карані яго зяця Кушнера (Джарэд Кушнер.) тут у Беларусі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

29 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.08.2019
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:295
 
Ключевые слова:
США-Беларусь Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме