https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Абмеркаваныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Нідэрландаў


Пасол Беларусі ў Нідэрландах Алена Грыцэнка 19 лютага сустрэлася з начальнікам аддзела па рынках, што развіваюцца, генеральнага дырэктарата па знешнеэканамічных адносінах МЗС гэтай краіны Раландам Марцінам.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас сустрэчы абмяркоўваліся вынікі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Нідэрландамі ў 2013 годзе, а таксама перспектыўныя кірункі пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння ў такіх прыярытэтных галінах, як сельская гаспадарка, энергетыка, транспарт і лагістыка, уключаючы ажыццяўленне запланаваных на 2014 год узаемных візітаў прадстаўнікоў дзяржаўных структур і дзелавых колаў дзвюх краін.

Нідэрландскаму боку была прадстаўлена інфармацыя аб стварэнні кітайска-беларускага індустрыяльнага парку і пра наяўныя бізнес-магчымасці для нідэрландскіх кампаній па адкрыцці на яго тэрыторыі высокатэхналагічных і інавацыйных вытворчасцяў, адзначаецца ў паведамленні.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 19 лютага 2014
 
Дата публикации:19.02.2014
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:818
 
Ключевые слова:
Беларусь-Нидерланды Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме