https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узаемны тавараабарот Беларусі і Францыі хацелася б павялічыць мінімум удвая


Аб гэтым 7 сакавіка паведаміла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі.
"У мінулым годзе тавараабарот склаў каля $600 млн. У ідэале хацелася б, каб гэта лічба як мінімум падвоілася. На жаль, гэта не заўсёды залежыць ад функцыянераў і ад мяне, у прыватнасці, а ад саміх прадпрыемстваў", - адзначыла дыпламат. Яна дадала, што немагчыма адказаць на пытанне, якім можа быць узровень узаемнага гандлю па выніках гэтага года. "Усе мы знаходзімся ў цяжкім эканамічным крызісе. Адзін з прыярытэтаў Еўрапейскага саюза цяпер, таксама як і Беларусі, - садзейнічаць выхаду з сітуацыі, якая склалася. У такіх умовах, безумоўна, і беларускія, і французскія партнёры зацікаўлены ў тым, каб супрацоўнічаць, прыязджаць адзін да аднаго, інвесціраваць", - падкрэсліла Дамінік Газюі.

Пасол звярнула ўвагу, што французскія кампаніі ўдзельнічаюць у розных конкурсных праграмах, якія праводзяцца ў Беларусі. У прыватнасці, французская кампанія CSM Bessac паставіць інавацыйнае абсталяванне для будаўніцтва трэцяй лініі мінскага метро прыблізным коштам 11,5 млн еўра. Сёння ў Мінску быў падпісаны кантракт на пастаўку тунэлепраходчага комплексу з перыферыйным абсталяваннем. "Я вельмі рада, што Францыя непасрэдна ў гэтым конкурсе змагла стаць пераможцам, прытым што канкурэнты былі вельмі сур`ёзныя", - заўважыла Дамінік Газюі.

Паводле даных МЗС, тавараабарот Беларусі і Францыі за мінулы год вырас на 10 працэнтаў да ўзроўню 2012 года. Імпарт з Францыі склаў каля $496 млн, павялічыўшыся амаль на 14 працэнтаў. Яго аснову склалі грузавыя аўтамабілі, запчасткі для аўтамабіляў і трактароў, лекавыя сродкі.

7 сакавіка 2014, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.03.2014
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:982
 
Ключевые слова:
Беларусь-Франция Товарооборот Строительство Метрополитен
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме