https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Індыя зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў у галіне энергетыкі


Аб гэтым заявіў журналістам пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці.
13 верасня ў беларускім урадзе адбылася сустрэча прэм`ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з прадстаўнікамі індыйскай кампаніі Bharat Heavy Electricals Limited (BHEL).

У гутарцы з журналістамі Манодж Кумар Бхарці адзначыў, што BHEL з`яўляецца адной з буйнейшых сусветных кампаній у галіне энергетыкі. Яна вырабляе ўсе камплектуючыя для будаўніцтва электрастанцый, уключаючы электрастанцыі, для работы якіх патрэбны нафта і газ. Кампанія ажыццяўляе праекты на тэрыторыі больш як 60 краін.

"BHEL прапануе больш эканамічныя і эфектыўныя праекты ў параўнанні з аналагічнымі праектамі іншых кампаній, у тым ліку вытворцаў з Кітая", - адзначыў пасол. Кампанія надае вялікае значэнне праектам на тэрыторыі Беларусі. "Мы нядаўна завяршылі будаўніцтва ЦЭЦ-2 на 110 МВт у Гродне. Будаўніцтва прайшло паспяхова, усе тэхнічныя характарыстыкі адпавядаюць патрабаванням. Усе выпрабаванні таксама прайшлі паспяхова", - расказаў Манодж Кумар Бхарці, дадаўшы, што, паводле слоў прадстаўнікоў ЦЭЦ-2, прадукцыйнасць станцыі перасягнула іх чаканні, што вельмі абнадзейвае.

"Гэты праект быў ажыццёўлены пры падтрымцы ўрада Індыі, які высока ацэньвае магчымасці кампаніі, - адзначыў індыйскі пасол. - Мы вельмі рады паспяховай дзейнасці BHEL у Беларусі. Акрамя таго, хацелі б удзельнічаць і ў іншых беларускіх праектах у гэтай сферы. Гарантуем, што ўрад Беларусі застанецца задаволеным работай нашых кампаній, у тым ліку і BHEL. Мы будзем падаваць заяўкі і на іншыя праекты на тэрыторыі Беларусі".

Паводле слоў пасла, нядаўна BHEL падала заяўку на ўдзел у тэндары па будаўніцтву сонечнай электрастанцыі, якая, як мяркуецца, будзе размешчана ў Магілёўскай вобласці.

13 верасня 2013, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.09.2013
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1200
 
Ключевые слова:
Энергетика Беларусь-Индия Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме