https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ізраілю і Беларусі неабходна паглыбляць супрацоўніцтва ў сферах турызму і фармацэўтыкі


Такую думку выказаў 11 лістапада Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Іосіф Шагал у час сустрэчы са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Косінцам.
Паводле слоў дыпламата, немагчыма ахапіць аднолькава эфектыўна адразу ўсе напрамкі супрацоўніцтва. Таму асаблівую ўвагу Беларусі і Ізраілю трэба ўдзяліць развіццю сферы турызму і фармацэўтыкі, якія, на думку пасла, найбольш перспектыўныя для двухбаковага супрацоўніцтва. Пры гэтым сфера турызму з вырашэннем пытання аб адмене візавага рэжыму паміж Ізраілем і Беларуссю адкрые перад краінамі вялікае поле дзейнасці, падкрэсліў Іосіф Шагал.

Пасол таксама закрануў тэму стварэння беларуска-ізраільскага аграпрамысловага парку ў Віцебскай вобласці, падкрэсліўшы, што ён будзе адрознівацца ад мадэлі Кітайска-беларускага парку. Беларуска-ізраільскі аграпрамысловы парк арыентаваны на АПК, фармацэўтыку і біятэхналогіі. Вынікам яго дзейнасці стане стварэнне ў Беларусі ізраільскімі кампаніямі высокатэхналагічнай прадукцыі. Работа па стварэнню парку вядзецца актыўнымі тэмпамі. Ужо ў бліжэйшы час прадстаўнікі беларускага боку наведаюць Ізраіль, каб абмеркаваць канкрэтныя перспектывы супрацоўніцтва па гэтаму праекту, а ў лютым 2014 года ў Іерусаліме адбудзецца пасяджэнне беларуска-ізраільскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, адным з ключавых пытанняў якога таксама стане гэта тэма.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец акцэнтаваў увагу на значным незадзейнічаным патэнцыяле ў сферы двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва. Так, штогадовы тавараабарот Віцебскай вобласці з Ізраілем складае амаль $1,5 млн. Асноўнымі экспартнымі таварамі з`яўляюцца аптычныя прыборы, сухое абястлушчанае малако, абутак. З Ізраіля ў асноўным імпартуюцца лекавыя прэпараты. Таксама завозяцца фрукты, інструменты. Паміж тым аб`ём тавараабароту можа дасягаць $100 млн., падкрэсліў Аляксандр Косінец.

Разам з паслом у сустрэчы прынялі ўдзел ізраільскія інвестары, у тым ліку прадстаўнікі буйных фармацэўтычных кампаній, якія прадставілі кіраўніцтву Віцебскага аблвыканкама канкрэтныя прапановы па рэалізацыі ў рэгіёне сваіх дзелавых ініцыятыў.

11 лістапада 2013, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.11.2013
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1149
 
Ключевые слова:
Беларусь-Израиль Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме