"Апошнім часам назіраецца сур`ёзная актывізацыя нашага ўзаемадзеяння з Аб`яднанымі Арабскімі Эміратамі", - канстатаваў Валянцін Рыбакоў. У красавіку ў Мінску ў МЗС адбылося першае пасяджэнне сумеснага беларуска-эмірацкага камітэта па супрацоўніцтву.
На сённяшні дзень у Беларусі зарэгістравана 14 прадпрыемстваў з удзелам капіталу з ААЭ. Асноўная форма дзейнасці - будаўніцтва, нерухомая маёмасць, гандаль, рэстаранны бізнес, вытворчасць прадуктаў харчавання. "Прапрацоўваецца цэлы шэраг перспектыўных праектаў у галіне нерухомай маёмасці, сельскай гаспадаркі, спадарожнікавых тэхналогій", - адзначыў намеснік міністра.
Што датычыцца інвестыцый ААЭ, то ў 2011 годзе ў Беларусь было прыцягнута $6,3 млн., у 2012 годзе - $22,5 млн. "Лічбы паказваюць, што супрацоўніцтва развіваецца даволі паспяхова", - падкрэсліў намеснік міністра.
22 лістапада 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА