У час гутаркі з Прэзідэнтам Латвіі абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-латвійскага супрацоўніцтва ў эканамічнай, палітычнай, культурнай сферах. Кіраўнік латвійскай дзяржавы выказаў задавальненне актывізацыяй двухбаковага палітычнага дыялога і пацвердзіў зацікаўленасць у яго прадаўжэнні.
У кантэксце дыялога Беларусь - ЕС Андрыс Берзіньш падкрэсліў, што адасабленне несумяшчальна з паспяховым і стымулюючым узаемадзеяннем: "Латвія працуе над тым, каб партнёры ў ЕС разумелі перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю".
У якасці прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы выдзелены транспарт, лагістыка і транзіт, інвестыцыі і інавацыі. Пацверджана зацікаўленасць пашыраць супрацоўніцтва на муніцыпальным узроўні, асабліва ў прыгранічных рэгіёнах Беларусі і Латвіі. Станоўчую ацэнку атрымала дзейнасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Латвіі па захаванню беларускай этнічнай і культурнай ідэнтычнасці.
4 снежня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА