https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Шры-Ланка падпісалі 8 дакументаў аб супрацоўніцтве


Беларусь і Шры-Ланка падпісалі 8 міжнародных дакументаў аб супрацоўніцтве па розных напрамках.
У іх ліку міжурадавае пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, подпісы пад якім паставілі міністры замежных спраў Беларусі і Шры-Ланкі Уладзімір Макей і Гаміні Лакшман Пейрыс.

Паміж Беларуссю і Шры-Ланкой заключаны таксама наступныя міжурадавыя пагадненні: аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы, аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, аб кантактах у сферы турызму. Падпісаны дагавор паміж Беларуссю і Шры-Ланкой аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах, мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі юстыцыі дзвюх краін па пытаннях узаемнага супрацоўніцтва.

Па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні падпісана таксама сумесная заява Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Махінда Раджапакса.

26 жніўня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.08.2013
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:916
 
Ключевые слова:
Беларусь-Шри-Ланка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме