У ходзе сустрэчы "было сказана, што сам факт затрымання Баўмгертнера і разгорнутая вакол гэтага інфармацыйная кампанія не адпавядаюць саюзніцкаму характару адносінаў нашых краін і могуць паўплываць на графік расійска-беларускіх кантактаў на палітычным узроўні", паведамляе прэс-служба расійскага МЗС.
З расійскага боку таксама было заяўлена, што "затрыманне бізнесмена, які знаходзіўся ў Беларусі па запрашэнні кіраўніка ўрада краіны для вырашэння важных пытанняў расійска-беларускага эканамічнага ўзаемадзеяння, з`яўляецца недапушчальным".
Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС РФ, Петрышэнка "абяцаў давесці зварот расійскага боку да ведама кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь".
Аб затрыманні Уладзіслава Баўмгертнера паведаміў 26 жніўня Следчы камітэт Беларусі. У дачыненні да гендырэктара "Уралкалія", які з`яўляецца старшынёй назіральнага савета ЗАТ "Беларуская калійная кампанія", а таксама члена назіральнага савета ЗАТ "БКК" Алега Пятрова, першага намесніка гендырэктара Канстанціна Саладоўнікава, намесніка гендырэктара па фінансах Ігара Яўстратава, начальніка фрахтовага аддзела Дзмітрыя Самойлава і іншых асоб распачаты справы па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Падставай для гэтага сталі матэрыялы аб учыненні імі яўных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, што пацягнула нанясенне істотнага ўрону дзяржаўным і грамадскім інтарэсам краіны, а таксама нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ "Беларуськалій" і ЗАТ "БКК".
Учора высветлілася, што Баўмгертнер знаходзіўся у Беларусі па запрашэнні кіраўніка беларускага ўрада. Начальнік упраўлення па сувязях з грамадскасцю "Уралкалія" Аляксандр Бабінскі паведаміў, што акрамя Уладзіслава Баўмгертнера ў Мінск запрашаліся старшыня савета дырэктараў "Уралкалія" Аляксандр Валошын і акцыянер кампаніі Сулейман Керымаў. Беларускі бок прапаноўваў разгледзець пытанні, звязаныя з працай ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" (БКК). Валошын і Керымаў прыехаць на сустрэчу не змаглі.
Затрыманне Баўмгертнера, якое адбылося ўжо пасля перамоў, ва "Уралкаліі" расцэньваюць як "грубую правакацыю", заявіў Бабінскі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2013