https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства замежных спраў Беларусі просіць не звязваць арышт гендырэктара "Уралкалія" з палітыкай, паведамляе прэс-служба МЗС


"Мы спадзяемся, што гэтае пытанне будзе разглядацца нашымі партнёрамі адказна, у духу закону, а не на падставе эмоцый і ў сувязі з палітыкай", — адзначыў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
"Неабходна добра разумець, што гэтая сітуацыя поўнасцю знаходзіцца ў прававой плоскасці. Сітуацыя з затрыманнем з`яўляецца вынікам прававой ацэнкі дзеянняў пэўнай асобы. Для гэтага ёсць дастатковыя падставы і аргументаваная прававая кваліфікацыя. Гаворка ідзе пра значную эканамічную шкоду інтарэсам Рэспублікі Беларусь", — лічыць Савіных.

На яго думку, "у гэтай сувязі Следчы камітэт, кіруючыся прынцыпам незалежнасці пры ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў, распачаў адпаведную крымінальную справу і прыняў рашэнне пра затрыманне Уладзіслава Баўмгертнера".

27 жніўня МЗС Расіі заявіла, што "факт затрымання Баўмгертнера і разгорнутая вакол гэтага інфармацыйная кампанія не адпавядаюць саюзніцкаму характару адносін нашых краін і могуць паўплываць на графік расійска-беларускіх кантактаў на палітычным узроўні". З расійскага боку таксама было заяўлена, што "затрыманне бізнесмена, які знаходзіўся ў Беларусі паводле запрашэння кіраўніка ўрада рэспублікі для вырашэння важных пытанняў расійска-беларускага эканамічнага ўзаемадзеяння, з`яўляецца недапушчальным".

Пра затрыманне Уладзіслава Баўмгертнера паведаміў 26 жніўня Следчы камітэт Беларусі. У дачыненні да гендырэктара "Уралкалія", які з`яўляецца старшынёй назіральнага савета ЗАТ "Беларуская калійная кампанія", а таксама члена назіральнага савета ЗАТ "БКК" Алега Пятрова, першага намесніка гендырэктара Канстанціна Саладоўнікава, намесніка гендырэктара па фінансах Ігара Яўстратава, начальніка фрахтовага аддзела Дзмітрыя Самойлава і іншых асоб распачаты справы на падставе ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Падставай для гэтага сталі матэрыялы аб учыненні імі яўных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, якія пацягнулі нанясенне значнага ўрону дзяржаўным і грамадскім інтарэсам краіны, а таксама нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ "Беларуськалій" і ЗАТ "БКК".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2013
 
Дата публикации:27.08.2013
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1246
 
Ключевые слова:
Уралкалий Беларусь-Россия Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме