Аб гэтым Мясніковіч заявіў 18 красавіка на Беларуска-літоўскім эканамічным форуме ў Клайпедзе.
"Па-першае, транспарт і лагістыка. Я бачу цудоўную магчымасць больш цеснай кааперацыі ў гэтай сферы беларускага і літоўскага капіталу, стварэння сумесных кампаній, інтэгрыруючых лагістыку па восі Еўропа - Еўразія. Тут у нашых краін адкрываюцца ўнікальныя магчымасці выкарыстоўваць свае геаграфічныя канкурэнтныя перавагі для далейшай капіталізацыі транспартна-лагістычнага сектара", - адзначыў беларускі прэм`ер.
Беларусь як геаграфічны цэнтр Еўропы і вароты ў вялікі Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі стане буйнейшым лагістычным хабам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, упэўнены Міхаіл Мясніковіч. "Ужо ў бягучым годзе прынцыпова будзе вырашана пытанне адзінага рынку транспартных паслуг Беларусі, Расіі і Казахстана. У краіне пабудавана ўжо 9 лагістычных цэнтраў, яшчэ 40 праектаў - у стадыі рэалізацыі", - адзначыў ён.
Першыя беларуска-літоўскія праекты ў Мінскім рэгіёне ўжо стартавалі, і іх трэба сістэмна маштабіраваць, прадоўжыў Міхаіл Мясніковіч. Учора бакі абмеркавалі шэраг магчымых сумесных інфраструктурных праектаў у Клайпедскім дзяржаўным марскім порце. Прэм`ер-міністр Беларусі прапанаваў у рамках беларуска-літоўскага бізнес-дыялогу стварыць платформу транспарту і лагістыкі з удзелам міністэрстваў і бізнес-саюзаў.
Таксама перспектыўным з`яўляецца прамысловая і аграпрамысловая кааперацыя бізнесу Беларусі і Літвы. У першай палавіне гэтага года ў Літве будзе створана вытворчасць дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі буйной беларускай кампаніі "Амкадор", у Беларусі - дрэваапрацоўчая вытворчасць літоўскай кампаніі "Вакару мядзенас групе".
Узаемны паток інвестыцый паміж краінамі ў мінулым годзе склаў каля $250 млн. "У бліжэйшыя два гады ёсць рэальны патэнцыял іх падваення, але для гэтага патрэбна зладжаная работа бізнесу і дзяржавы ў абедзвюх краінах. Беларусь гатова да гэтага. Гэта добры фармат сінергіі капіталу нашых краін, якая створыць трывалы фундамент для росту эканомік, новыя эфектыўныя рабочыя месцы, канкурэнтаздольныя прадукты і паслугі", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
Трэці перспектыўны напрамак - супрацоўніцтва ў фінансавай сферы. Сёння Беларусь актыўна ўзяла курс на развіццё інструментаў міжнароднага фінансавага лізінгу беларускай прадукцыі, экспартнага крэдытавання, развіцця міжбанкаўскага рынку ўнутры краіны па еўрапейскай мадэлі.
"Паміж нашымі дзяржавамі заключаны ўсе пагадненні, якія неабходны для паўнацэннага фінансавага супрацоўніцтва. Беларусь гатова сумесна з літоўскімі партнёрамі праз Банк развіцця Рэспублікі Беларусь працаваць па схемах звязанага крэдытавання і лізінгу на літоўскім рынку. Урад нашай краіны выкарыстоўвае пяць схем экспартнага крэдытавання, да рэалізацыі якіх прапануем падключыць нашых літоўскіх калег", - сказаў прэм`ер.
18 красавіка 2013, Клайпеда
Ганна Кот - БЕЛТА