https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЗША па-ранейшаму гатовы аказваць Беларусі дапамогу па ліквідацыі запасаў высокаабагачанага ўрану


Пра гэта заявіў у інтэрв`ю часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.
Ён нагадаў, што ў снежні 2010 года на сустрэчы ў Астане дзяржсакратар Хілары Клінтан і былы міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў пацвердзілі агульную прыхільнасць ядзернай бяспецы і нераспаўсюджанню ядзернай зброі.

"Мы віталі ў 2010 годзе заяву Беларусі аб гатоўнасці пазбавіцца ад запасаў высокаабагачанага ўрану, і былі расчараваныя, калі ў 2011 годзе Беларусь заявіла, што збіраецца прыпыніць супрацоўніцтва з ЗША ў гэтай сферы, — сказаў Голдрыч. — Наша прапанова па ліквідацыі запасаў высокаабагачанага ўрану застаецца ў сіле. Мы па-ранейшаму гатовыя аказаць неабходную дапамогу і шчыра спадзяемся, што Беларусь выканае ўзятыя на сябе абавязацельствы па ліквідацыі запасаў высокаабагачанага ўрану".

Голдрыч падкрэсліў, што ядзерны тэрарызм уяўляе сабой вялікую пагрозу для міжнароднай бяспекі.

"Прэзідэнт Абама і яшчэ 50 сусветных лідараў прынялі на сябе абавязацельства рабіць усё магчымае, каб прадухіліць ядзерны тэрарызм і забяспечваць бяспеку ядзерных матэрыялаў", — нагадаў ён.

1 снежня 2010 года на саміце АБСЕ ў Астане Хілары Клінтан і былы кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў выступілі з сумеснай заявай , у якой пацвердзілі прыхільнасць сваіх краін ядзернай бяспецы і ядзернаму нераспаўсюджанню.

Мартынаў аб`явіў, што Беларусь прыняла рашэнне аб ліквідацыі ўсіх сваіх запасаў высокаабагачанага ўрану і мае намер ажыццявіць гэта да наступнага саміта па ядзернай бяспецы ў 2012 годзе.

У сваю чаргу амерыканскі бок заявіў пра гатоўнасць аказаць тэхнічную і фінансавую дапамогу для найхутчэйшай ліквідацыі Беларуссю запасаў высокаабагачанага ўрану.

У жніўні 2011 года Мінфін ЗША ў сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі ўвёў санкцыі ў дачыненні да чатырох беларускіх прадпрыемстваў ("Нафтана", "Гродна Азота", "Гродна Хімвалакна" і "Белшыны").

У адказ на гэта Беларусь аб`явіла пра замарожванне праектаў з ЗША па ліквідацыі высокаабагачанага ядзернага паліва.

У жніўні 2012-га Барак Абама прадоўжыў тэрмін дзеяння федэральнага закона, які надзяляе прэзідэнта ЗША паўнамоцтвамі рэгуляваць гандлёвыя стасункі з краінамі, якія ўяўляюць пагрозу для Злучаных Штатаў. У гэты спіс уваходзіць і Беларусь.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2012
 
Дата публикации:28.12.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1533
 
Ключевые слова:
Ядерная безопасность Беларусь-США Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме