https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Славенія абмяркуюць двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы аўтамабільных перавозак


Пра гэта паведаміў на брыфінгу 8 лістапада начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных.
8—10 лістапада адбудзецца візіт у Беларусь дэлегацыі Міністэрства транспарту Славеніі. Яна возьме ўдзел у пасяджэнні Беларуска-славенскага сумеснага камітэта па пытаннях міжнародных аўтамабільных зносінаў.

Славенскую дэлегацыю ўзначаліць дырэктар дэпартамента дарожнага транспарту Мінтранса Богдан Потакар, беларускую — начальнік упраўлення аўтамабільнага, гарадскога, электрычнага транспарту і метрапалітэна Мінтранса Юрый Каравайкін.

Як паведаміў Савіных, падчас працы камітэта бакі абмяняюцца інфармацыяй аб стане двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы аўтамабільных перавозак і вызначаць канчатковую колькасць дазволаў на аўтамабільныя перавозкі на 2012 год. Бакі таксама ўзгодняць папярэднюю колькасць дазволаў на 2013 год і абмяркуюць іншыя актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 8 лістапада 2012
 
Дата публикации:08.11.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1356
 
Ключевые слова:
Беларусь-Словения Транспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме