https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія і фінляндскія дыпламаты абмяняліся меркаваннямі аб развіцці адносін Беларусі з ЕС


15 лістапада ў Мінску прайшла сустрэча начальніка ўпраўлення Еўропы МЗС Беларусі Сяргея Маліноўскага з дэлегацыяй МЗС Фінляндыі на чале з начальнікам аддзела Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі Олі Кантаненам і паслом гэтай краіны ў Літве і Беларусі па сумяшчальніцтве Мар`яй-Ліісай Кільюнен.
"Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі дынаміку і перспектывы развіцця двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Фінляндыяй па актуальных кірунках узаемнай цікавасці, уключаючы палітычны дыялог, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў прыродаахоўнай і гуманітарнай сферах", — паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

"Адбыўся змястоўны абмен меркаваннямі па тэматыцы развіцця ўзаемаадносін паміж Беларуссю і ЕС, іншых пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, — гаворыцца ў паведамленні. — Бакамі дасягнуты дамоўленасці па прапрацоўцы канкрэтных мерапрыемстваў, скіраваных на далейшае пашырэнне ўзаемавыгадных беларуска-фінляндскіх сувязяў".

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2012
 
Дата публикации:15.11.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1426
 
Ключевые слова:
Беларусь-Финляндия Экономика Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме