Як паведамляе прэс-служба беларускага пасольства ў Расіі, Іван Барбаліч мае згоду афіцыйнага Мінска на прызначэнне паслом у Беларусі з рэзідэнцыяй у Маскве.
"Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў актывізацыі двухбаковага палітычнага дыялогу, развіцця гандлёва-эканамічных адносінаў, нарошчвання аб`ёму тавараабароту паміж Рэспублікай Беларусь і Босніяй і Герцагавінай. Асаблівая ўвага была нададзена стварэнню паўнацэннай дагаворна-прававой базы двухбаковых адносінаў", — паведамляе беларускае пасольства.
Дасягнута дамоўленасць "прапрацаваць магчымасць адкрыцця чыгуначных зносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Босніяй і Герцагавінай, а таксама ўвядзення бязвізавага рэжыму наведвання Рэспублікі Беларусь і Босніі і Герцагавіны ўладальнікамі дыпламатычных і службовых пашпартоў дзвюх краін".
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Босніяй і Герцагавінай былі ўстаноўлены 22 лістапада 1993 года. У 2011 годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў 4,78 млн. долараў ЗША: экспарт — 4,16 млн. долараў, імпарт — 0,62 млн. долараў. Сальда склалася для Беларусі станоўчым у памеры 3,55 млн. долараў.
БелаПАН
Мінск, 2 снежня 2012