https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паслы Беларусі і Туркменістана ў Расіі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці калійных угнаенняў


Пытанні супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці калійных угнаенняў абмеркавалі 4 чэрвеня ў Маскве пасол Беларусі ў Расіі Андрэй Кабякоў і пасол Туркменістана ў гэтай краіне Бердымурад Раджэпаў.
Як паведаміла беларускае пасольста, бакі "выказалі агульнае задавальненне характарам і дынамікай развіцця як палітычных, так і гандлёва-эканамічных адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам". Адзначаны "актыўны ўдзел Беларусі ў рэалізацыі праекта па будаўніцтве Гарлыцкага горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў".

Раджэпаў падкрэсліў, што вопыт Беларусі ў вытворчасці калійных угнаенняў вельмі важны і карысны для Туркменістана, таму супрацоўніцтва ў гэтай сферы мае для туркменскага боку асаблівую каштоўнасць, гаворыцца ў паведамленні.

Кабякоў у сваю чаргу "падзякаваў туркменскаму боку за палітычную падтрымку, што аказваецца Беларусі ў рамках міжнародных шматбаковых форумаў".

У ходзе сустрэчы дасягнута дамоўленасць "аб працягу развіцця наяўных цесных дружалюбных кантактаў паміж беларускім і туркменскім дыппрадстаўніцтвамі ў Маскве, а таксама аб далейшай актывізацыі двухбаковых адносінаў".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 4 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:04.06.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1656
 
Ключевые слова:
Беларусь-Туркменистан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме