https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эўразьвяз апублікаваў новы «чорны сьпіс»


Афіцыйнае выданьне Эўразьвязу Official Journal of the European Union апублікавала дадатак да сьпісу беларускіх чыноўнікаў і кампаніяў, супраць якіх дзейнічаюць санкцыі ЭЗ.
Да ранейшага сьпісу дадаліся новыя асобы:

    уладальнік холдынгу Трайпл Юры Чыж
    уладальнік кампаніі «Юнівест-М» Анатоль Тарнаўскі
    судзьдзя суда Першамайскага раёна ў Віцебску, якая судзіла Сяргея Каваленку, Алена Жук
    пракурор на працэсе Сяргея Каваленкі Дзьмітры Лутаў
    палкоўнік, камандзір сьпецыяльнай брыгады ўнутраных войскаў Хазалбек Атабекаў
    палкоўнік антытэрарыстычнага падразьдяленьня КДБ «Альфа» Алег Чарнышоў
    кіраўнік СІЗА КДБ Аляксей Арлоў
    маёр, старшы сьледчы КДБ Іван Санько
    падпалкоўнік, былы службовец ваеннай контрвыведкі КДБ, цяпер старшыня прэсавай службы новаўтворанага Сьледчага камітэта Беларусі Павал Траўлька
    падпалкоўнік вайсковай контрвыведкі КДБ Дзьмітры Сухаў
    супрацоўнік шклоўскай калоні маёр Сяргей Алейнікаў
    супрацоўнік шклоўскай калоніі капітан Вадзім Шамёнаў

Кампаніі, якія патрапляюць пад санкцыі:


ТАА «Дзелавая сетка», ЗАТ «Сістэмы інвестыцый і інавацый», ПУП «Сен-Ко», ПУП БТ «Інвест», Сьпіртзавод «Аквадзіў», «Белтэх Холдынг», «Сьпецпрыборсервіс», «Тэхнасаюзпрыбор». ТАА «Трайпл» — холдынгавая кампанія, дачэрнія кампаніі «Трайпла»: СТАА «НафтаХімТрэйдынг», ЗАТ «Аскарготэрмінал», ТАА «Трайплметалтрэйд», ТАА «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў», СП ТАА «Трайпл-Тэхна», СТАА «Варыянт», СТАА «Трайпл-Дэкор», СЗАТ «Кварцьмелпрам», СЗАТ «Альтэрсолюшнс», СЗАТ «Прастормаркет», СП ТАА «Акватрайпл», ТАА «Ракаўскі бровар», ДСАК «Лагойск», «Трайпл-Агро», ЗАТ ФК «Дынама-Мінск», СТАА «Трайплфарм», ЗАТ «Трайплфарм».

Кампаніі Анатоля Цярнаўскага (Тарнаўскага): «Юнівест-М», дачэрнія кампаніі: ЗТАА «Юніс Ойл», СТАА «ЮнівестБудІнвест».

Чорны сьпіс Эўразьвязу ўключае 243 асобы і 32 кампаніі зь Беларусі.

23 сакавіка Рада міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу пашырыла сьпіс беларускіх асобаў і кампаніяў, якія трапляюць пад санкцыі. Санкцыі ахапілі яшчэ 29 кампаній і 12 асобаў — судзьдзяў, пракурораў, бізнэсоўцаў, якія, паводле ЭЗ, адказныя за парушэньні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, а таксама падтрымліваюць уладу Лукашэнкі або зьяўляюцца яе бэнэфіцыярамі.

Радыё Свабода
25 сакавіка 2012

 
Дата публикации:25.03.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:2503
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме