https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Большасць удзельнікаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы выступаюць супраць нейкіх санкцый у дачыненні да Беларусі


Пра гэта паведаміў 6 красавіка пастаянны прадстаўнік Расіі пры АДКБ Ігар Лякін-Фралоў.
"Большасць краін АДКБ выказваюцца ў падтрымку Мінска і супраць эканамічнага або сілавога націску", — цытуе Лякіна-Фралова РІА Новости.

Паводле яго слоў, удзельнікі арганізацыі "выступаюць за наладжванне канструктыўнага дыялогу".

Акрамя Беларусі ў АДКБ уваходзяць Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.

Лякін-Фралоў таксама паведаміў, што саміт арганізацыі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў пройдзе 15 мая ў Маскве. "Саміт АДКБ пройдзе ў Маскве 15 мая. <...> Спадзяюся, што ён будзе паспяховым", — сказаў ён.

17 мая ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца міжпарламенцкая асамблея АДКБ.

У 2012 годзе арганізацыя будзе адзначаць 10-годдзе свайго заснавання і 20-годдзе падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Савет міністраў замежных спраў (СМЗС) дзяржаў — членаў АДКБ на пасяджэнні ў Астане 6 красавіка прыняў заяву аб наладжванні супрацоўніцтва з НАТО. Акрамя таго, удзельнікі СМЗС АДКБ дамовіліся ўзмацніць узаемадзеянне з кіруючымі структурамі АБСЕ.

Нагадаем, 31 студзеня 2011 года на пасяджэнні ў Бруселі Савет ЕС зацвердзіў спіс прадстаўнікоў беларускай дзяржавы, чый уезд у Еўрасаюз забаронены і чые актывы на яго тэрыторыі павінны быць замарожаны. На думку членаў савета, гэтыя асобы садзейнічалі парушэнню правоў чалавека ў Беларусі. Спіс неаднаразова пашыраўся, і зараз у ім больш за 200 прозвішчаў. Санкцыі ЕС таксама тычацца 32 беларускіх прадпрыемстваў. Праводзячы такую палітыку, Еўрасаюз дамагаецца вызвалення і рэабілітацыі ў Беларусі палітзняволеных.

БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2012
 
Дата публикации:06.04.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1993
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции Коллективная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме