"Цяпер Літве абвясьцілі псыхалягічную атамную вайну. Каля нашай мяжы зьявяцца дзьве АЭС, пра якія лапці плятуць, быццам гэта новая сыстэма, не такая, як у Чарнобылі, яна будзе вельмі бясьпечнай. Але ці будзе яна бясьпечнай, мы ўбачым пасьля таго, як мы выжывем ці ня выжывем. Тады няма каму будзе канстатаваць, бачыце, яны хлусілі!" – сказаў у суботу ў сваёй прамове на зьезьдзе "Саюдзісу" Ландсьбергіс.
Са словаў эўрапарлямэнтара, гэта заплянаваныя дзеяньні Расеі, якая хоча рабіць уплыў на дзяржаўнасьць Літвы.
"(Аб`яўленая – BNS) псыхалягічная атамная вайна, першарадная задача якой – не вытворчасьць электраэнэргіі для Калінінградзкай вобласьці, бо ёй столькі ня трэба, або для Беларусі (...), проста гаспадар з Масквы загадаў будаваць на мяжы зь Літвой, дзе, калі нешта здарыцца, дадаткова ажыцьцявяцца пытаньні помсты і будучай калянізацыі – адным стрэлам двух зайцоў заб`юць або для стварэньня атмасфэры недаверу, страху, каб людзі адчувалі, што жывуць каля падножжа вулькану і сыходзілі б далей ад мяжы", – сказаў ганаровы старшыня "Саюдзісу".
5 чэрвеня 2011
Радыё Свабода