https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Набыла моц забарона на экспарт расейскага збожжа


Ад 15 жніўня набыла моц пастанова расейскага ўраду, якая часова забараняе вываз збожжа з краіны. Гэткім чынам Масква спрабуе абмежаваць рост цэнаў на прадукты харчаваньня. Раней расейскія ўлады паведамлялі, што прынамсі чвэрць збожжавых пасеваў у краіне была зьнішчана надзвычайнай сёлетняй сьпёкай.
Крэмль зьвярнуўся да краінаў-чальцоў Мытнага саюзу з просьбай увесьці аналягічныя абмежаваньні. Казахстан і Беларусь, аднак, заявілі, што калі Расея хоча выкупіць у іх лішкі ўраджаю, ёй прыйдзецца заплаціць рынкавую цану.

Раней міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША зьнізіла прагноз сусьветнага ўраджаю зерня на 2,3%, з папраўкай на страты ў Расеі. Вашынгтон, аднак, зазначыў, што ня бачыць у гэтым прычынаў для глябальнага харчовага крызісу.

15.08.2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:15.08.2010
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:3320
 
Ключевые слова:
экспорт зерновых
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме