https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Плануецца візіт Лукашэнкі ў Кітай


У кастрычніку прэзідэнт Беларусі наведае з афіцыйным візітам Кітай, у ходзе якога плануецца заключыць шэраг буйных кантрактаў. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка 13 верасня падчас сустрэчы ў Мінску з намеснікам старшыні пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Цзян Шушэнем.
"Урад Беларусі цяпер прымае шэраг мер, каб падчас візіту прэзідэнта ў КНР было падпісана па крайняй меры паўтара дзясятка канкрэтных буйных праектаў", — удакладніў Сямашка.

У прэс-службе прэзідэнта Беларусі паведамілі, што візіт запланаваны на першую палову кастрычніка.

Першы віцэ-прэм`ер таксама адзначыў, што за апошні час у Кітаі было створана некалькі СП з удзелам буйных беларускіх прадпрыемстваў.

Так, сёлета на тэрыторыі Кітая было створана сумеснае прадпрыемства, адным з заснавальнікаў якога выступіў Мінскі завод колавых цягачоў.

"Паўгода таму стварыў СП у Кітаі "Гомсельмаш", а два тыдні таму было зарэгістравана СП, адным з заснавальнікаў якога выступіў Мінскі трактарны завод", — паведаміў Сямашка.

Акрамя таго, вядзецца праца, якая будзе спрыяць адкрыццю новых сумесных беларуска-кітайскіх прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі. Урад вядзе перамовы з уладамі Кітая аб стварэнні ў нас у краіне спецыяльнай прамысловай зоны для кітайскіх інвестараў.

Першы віцэ-прэм`ер таксама заявіў, што кітайскія банкі адкрылі крэдытную лінію на 15 млрд. долараў для рэалізацыі шэрагу беларускіх праектаў.

Беларуска-кітайскае крэдытнае пагадненне было падпісана ў канцы 2009 года. Крэдытная лінія адкрыта на 15—20 гадоў з адтэрміноўкай першага плацяжу на пяць-шэсць гадоў. Пры гэтым частка крэдытнай лініі — дзяржаўныя рэсурсы, стаўка па крэдытах якіх складзе 2—3% гадавых. Яшчэ частка сродкаў будзе выдзелена ў выглядзе крэдытаў "Эксімбанка", працэнтная стаўка ў гэтым выпадку складзе 5—6%.

Мінск, 13 верасня 2010
Дзмітрый Заяц   БелаПАН



 
Дата публикации:13.09.2010
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:5587
 
Ключевые слова:
Экономика Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме