Уладзімір Андрэйчанка пазітыўна ацаніў развіццё двухбаковага парламенцкага супрацоўніцтва ў цэлым. "Думаю, нам трэба гэтак жа развіваць і далей нашы адносіны ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. На гэтай міжнароднай пляцоўцы трэба нешта новае прыўнесці ў наша супрацоўніцтва", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Кезбан Нілвана Дарама завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. Спікер выказаў надзею, што ў пасла застануцца цёплыя ўспаміны аб краіне. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што дзякуючы актыўнай рабоце Кезбан Нілваны Дарамы пашырыліся кантакты паміж дзвюма дзяржавамі.
"У нас сёння няма нейкіх праблемных пытанняў. Адносіны Турцыі і Беларусі паступальна развіваюцца", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
За час работы Кезбан Нілваны Дарамы адбыліся два важныя візіты на вышэйшым узроўні: турэцкага лідара ў Беларусь і беларускага ў Турцыю.
"У красавіку гэтага года, калі адбыўся візіт у Турцыю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, было падрыхтавана і падпісана вельмі шмат важных пагадненняў аб супрацоўніцтве", - нагадаў спікер.
Беларуска-турэцкі тавараабарот у 2018 годзе практычна дасягнуў $1 млрд. Прэзідэнты дзвюх краін паставілі задачу нарасціць яго да $1,5 млрд. Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, у гэтым напрамку ўжо многае зроблена, работу трэба будзе прадоўжыць у тым ліку і новаму паслу Турцыі ў Беларусі. Беларускі парламент разлічвае на прадаўжэнне канструктыўнага ўзаемадзеяння.
Кезбан Нілвана Дарама прызналася, што за час сваёй дыпламатычнай місіі адчувала сябе як дома, і паабяцала, што будзе і далей прадстаўляць інтарэсы Беларусі. Яна падзякавала беларускаму боку за аказаную ёй падтрымку.
Асобна пасол спынілася на ўзаемадзеянні з парламентам, якое значна рушыла наперад. Так, важныя рашэнні ў гэтай частцы былі прыняты ў час візіту ў Беларусь старшыні парламента Турцыі Біналі Йылдырыма. Тады адбыліся яго перагаворы з кіраўніцтвам абедзвюх палат беларускага парламента. Была падпісана сумесная заява аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Вялікім нацыянальным сходам Турцыі.
18 снежня 2019, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА