Парадак дня мерапрыемства ўключае 15 пунктаў, што ахопліваюць асноўныя напрамкі шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці.
"У ходзе пасяджэння плануецца абмеркаванне актуальных пытанняў эканамічнага ўзаемадзеяння дзяржаў - удзельніц СНД. Таксама чакаецца падпісанне пяці міжурадавых дагавораў па пытаннях узаемадзеяння ў сферы ядзернай бяспекі, развіцця вытворчасці высокатэхналагічнага энергетычнага абсталявання, сумеснай дзейнасці ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, прафілактыкі і ліквідацыі ачагоў хвароб і шкоднікаў лесу на прыгранічных тэрыторыях, а таксама падатковага адміністравання", - адзначаецца на сайце ўрада.
29 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА