Актуальныя пытанні шматбаковага парадку дня, у тым ліку міжнародную бяспеку, раззбраенне і барацьбу з тэрарызмам, сумесныя мерапрыемствы ў рамках 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, а таксама гуманітарнае і культурнае двухбаковае супрацоўніцтва абмеркавалі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.
"Андрэй Дапкюнас выказаў падзяку ад беларускага боку за выдзяленне ўрадам Расійскай Федэрацыі $1,95 млн на ажыццяўленне праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі па ўмацаванні нацыянальнага патэнцыялу Беларусі ў галіне дэмаграфіі, - адзначылі ў МЗС. - Гэты праект стане працягам праектаў у галіне дэмаграфічнай бяспекі, якія сёння рэалізуюцца ў Беларусі пры падтрымцы ўрада Расіі і Фонду ААН у галіне народанасельніцтва".
Намеснік міністра адзначыў плённае развіццё праектаў, што выконваюцца агенцтвамі ААН у Беларусі пры падтрымцы Расіі як аднаго з буйнейшых донараў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Беларусі.
Па лініі Траставага фонду "Расія-ПРААН" паспяхова рэалізуюцца праекты, накіраваныя на падтрымку малога бізнесу ў малых і сярэдніх беларускіх гарадах, садзейнічанне ўступленню Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
Расійскія партнёры сумесна з ЮНІСЕФ садзейнічаюць укараненню ў Беларусі перадавой практыкі ў галіне прафілактыкі дзіцячай інваліднасці і сацыяльнай інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця.
Пры падтрымцы Расіі сумесна з ЮНЭЙДС праводзяцца мерапрыемствы па процідзеянні ВІЧ/СНІД, у тым ліку навуковыя даследаванні, закупка антырэтравірасных прэпаратаў, абнаўленне лабараторнага абсталявання.
Андрэй Дапкюнас падкрэсліў надзвычайную важнасць таго, што гэта супрацоўніцтва выбудоўваецца ў адпаведнасці з нацыянальнымі прыярытэтамі дзвюх дзяржаў і служыць умацаванню сувязей добрасуседства і ўзаемнай падтрымкі паміж народамі Беларусі і Расіі.
Бакі таксама разгледзелі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва ў галіне ўстойлівага развіцця.
У 2020 годзе ў Мінску запланавана правесці першы рэгіянальны форум па мэтах устойлівага развіцця ў рэгіёне ЕАЭС. Намеснік міністра запрасіў расійскіх калег прыняць актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве.
26 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА