Кіраўнік дзяржавы ў Пекіне прыме ўдзел у форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс і адзін шлях", дзе выкладзе прапановы беларускага боку па паглыбленні і пашырэнні супрацоўніцтва на еўразійскім кантыненце з акцэнтам на сумесным мірным ўзаемавыгадным развіцці.
"Чакаецца, што на палях міжнароднага форуму прэзідэнт Беларусі правядзе шэраг двухбаковых сустрэч і перамоў з замежнымі лідарамі", — паведамляе прэс-служба.
Запланавана таксама двухбаковая сустрэча Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой плануецца абмеркаваць "далейшае практычнае напаўненне новага этапу беларуска-кітайскіх адносіны — давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва". Бакі разгледзяць перспектыўныя кірункі ўзаемадзеяння ў розных сферах, рэалізацыю найбольш буйных і знакавых сумесных праектаў.
Алексей Орешко, БелаПАН
Мінск, 13 мая 2017
Мінск, 13 мая 2017