https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада правёў перамовы з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам


Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-эмірацкіх адносін.
"Вельмі важная сфера двухбаковых адносін. У мінулы раз мы дамовіліся па шэрагу кірункаў супрацоўніцтва, і гэтыя кірункі мы разам з эмірацкім бокам спрабуем развіваць", — сказаў Лукашэнка.

Беларускі афіцыйны лідар асабліва падкрэсліў, што сустрэчы з Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам заўсёды праходзяць у сяброўскім ключы, падзякаваў за цёплы прыём у ААЭ.

Ён адзначыў, што беларускай дэлегацыі ўдалося азнаёміцца з развіццём цэлага шэрагу галін у гэтай краіне.

"Павінен адкрыта сказаць, што мы ў вас у гэты раз многае паглядзелі. Ад сферы турызму да лепшых узораў аховы здароўя. І я ўдзячны за тое, што вы па-братэрску, шчыра адкрылі нам дзверы ў любы дом, у якім мы хацелі пабываць. І перш за ўсё той шпіталь, які мы наведалі. Ён наогул нас уразіў", — сказаў Лукашэнка.

"Што тычыцца двухбаковых адносінаў, лідары краін дамовіліся, што ААЭ павінны быць яшчэ шырэй прадстаўлены ў Беларусі, — паведамляе прэс-служба прэзідэнта. — Бакі прапрацуюць варыянты яшчэ некалькіх магутных праектаў, якія яшчэ больш цесна эканамічна звяжуць дзве дзяржавы. Адзначана, што дынаміка ў развіцці адносін добрая і яе неабходна падтрымліваць і памнажаць".

Лукашэнка падарыў наследнаму прынцу Абу-Дабі дэкаратыўнае пано "Залаты арол", выкананае з выкарыстаннем дрэва і тэхналогіі чаканкі, а таксама ўсходнюю шаблю.

Пра тое, што Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у ААЭ, прэс-служба прэзідэнта паведаміла 27 кастрычніка.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 5 лістапада 2017
 
Дата публикации:05.11.2017
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:722
 
Ключевые слова:
Товарооборот ОАЭ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме