https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка плануе ў канцы 2015 года наведаць з візітам В`етнам


Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, аб гэтым ішла размова 17 жніўня на сустрэчы беларускага кіраўніка з паслом В`етнама ў Беларусі До Ван Маем, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў краіне.
"Чакаецца, што прадметам абмеркавання стане шэраг праектаў, якія змогуць вывесці на больш высокі ўзровень двухбаковае супрацоўніцтва, якое для Беларусі з`яўляецца адназначным прыярытэтам у Азіяцкім рэгіёне", — адзначылі ў прэс-службе. 

Лукашэнка заявіў, што "Беларусь вельмі зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з В`етнамам ва ўсіх галінах". 

Ён падзякаваў До Ван Маю за працу, якую той правёў у якасці пасла дружалюбнай Беларусі дзяржавы. Паводле слоў Лукашэнкі, "беларускі бок спадзяецца, што пераемнік дыпламата будзе такім жа актыўным у развіцці двухбаковых адносін, бо Беларусь "вельмі зацікаўлена ў пашырэнні не толькі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, але і супрацоўніцтва ва ўсіх галінах". 

Лукашэнка адзначыў, што "В`етнам — адна з найбуйнейшых дзяржаў не толькі Азіяцкага рэгіёну, але і планеты". Ён "выказаў упэўненасць, што ў найбліжэйшым дзесяцігоддзі В`етнам будзе ў шэрагу самых развітых дзяржаў свету". "Выбудоўваючы з вамі адносіны, мы хацелі б удзельнічаць у гэтым бурным развіцці", — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

"У сваю чаргу мы гатовыя зрабіць усё для таго, каб інтарэсы В`етнама былі прадстаўлены тут, у цэнтры Еўропы. Нашы перавагі вы ведаеце, тым больш мы падпісалі ад імя Еўразійскага эканамічнага саюза з вамі дагавор аб зоне свабоднага гандлю. Думаю, перашкод для таго, каб развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны, сёння няма", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 жніўня 2015
 
Дата публикации:17.08.2015
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1623
 
Ключевые слова:
Беларусь-Вьетнам Свободная торговля Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме