"Вядзецца работа па заснаванні пасад ганаровых консулаў Беларусі ў Тайландзе і Тайланда ў Беларусі. Гэта дапаможа нам ва ўмовах адсутнасці рэзідэнтных пасольстваў і паслоў актывізаваць супрацоўніцтва - перш за ўсё, з упорам на гандлёва-эканамічную сферу", - растлумачыла Алена Купчына.
Намеснік кіраўніка МЗС прадставіла дэпутатам законапраект аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення Беларусі і Тайланда аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. Заканадаўцы ратыфікавалі гэты дакумент.
2 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
2 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА