https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Кітай дамовіліся актыўней развіваць усебаковае стратэгічнае партнёрства


Такі адзін з вынікаў праведзенага ў Пекіне першага сумеснага пасяджэння Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.
На мерапрыемстве з беларускага боку сустаршынстваваў намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Тозік, з кітайскага - член Палітбюро ЦК КПК сакратар палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу. У рабоце пасяджэння таксама прынялі ўдзел кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Кітая.

Бакі адзначылі, што стварэнне і пачатак работы камітэта мае важнае значэнне для пашырэння беларуска-кітайскага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, абмяняліся ацэнкамі і прапановамі па перспектыўных напрамках супрацоўніцтва, падпісалі міжурадавае пагадненне аб стварэнні Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, а таксама пратакол першага пасяджэння камітэта.

У гэты ж дзень Анатоль Тозік сустрэўся з прэм`ерам Дзяржсавета КНР Лі Кэцянам. Лі Кэцян выказаў намер кітайскага боку ўмацоўваць двухбаковыя адносіны ў рэчышчы дамоўленасцей, дасягнутых з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэм`ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, а таксама на аснове праграмы развіцця адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства да 2018 года.

У час візіту з кітайскім бокам дасягнуты дамоўленасці па прадаўжэнні актыўнага супрацоўніцтва ў крэдытна-фінансавай сферы, распрацоўцы новых механізмаў міжбанкаўскага супрацоўніцтва, па падтрымцы будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, актывізацыі міжрэгіянальных кантактаў. Размова ішла таксама аб стварэнні спрыяльных умоў для рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку па зборцы легкавых аўтамабіляў "Джылі", мадэрнізацыі аўтамабільных дарог і чыгуначных перавозак, сумесным стварэнні звышмагутных трактароў. Абмяркоўвалася міжвузаўскае і культурнае супрацоўніцтва. Частку з дасягнутых дамоўленасцей намечана замацаваць у ходзе візіту ў Беларусь першага намесніка прэм`ера Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі.

4 верасня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.09.2014
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1101
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Товарооборот Сотрудничество Совместные производства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме