https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міхаіл Мясніковіч адзначае пазітыўныя зрухі ва ўспрыманні Беларусі ў ЗША


Аб гэтым прэм`ер-міністр заявіў, падводзячы вынікі візіту беларускай ўрадавай дэлегацыі ў ЗША, паведамляе прэс-служба Савета міністраў.
Міхаіл Мясніковіч бачыць пазітыўныя зрухі ва ўспрыманні Беларусі ў ЗША

Асноўнай мэтай візіту дэлегацыі ў ЗША стаў удзел у саміце ААН па змяненні клімату, які адбыўся 23 верасня ў Нью-Ёрку. Напярэдадні саміта, 22 верасня, там жа прайшоў першы беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум. Яшчэ адной важнай падзеяй візіту стала сустрэча беларускай дэлегацыі з намеснікам выканаўчага дырэктара Міжнароднага валютнага фонду Мін Джу 23 верасня. Візіт завяршаецца 24 верасня. 

Каментуючы беларуска-амерыканскі інвестфорум, Мясніковіч заявіў: "Мэты, якія мы ставілі, дасягнутыя. Ёсць шэраг канкрэтных праектаў". Паводле слоў прэм`ера, дастаткова высокую цікавасць да інвестфоруму праявілі прадстаўнікі як дзелавых колаў, так і дзяржаўных структур ЗША. "Дастаткова сказаць, што амаль на ўсіх мерапрыемствах прысутнічалі прадстаўнікі Дзярждэпа ЗША, якія ў пэўнай ступені давалі зразумець бізнесу, што з Беларуссю трэба працаваць і праца гэта будзе выбудоўвацца планамерна і шматпланава", — цытуе Мясніковіча прэс-служба ўрада. 

Частка прадстаўленых на форуме кампаній, паводле яго слоў, імкнуліся вырашыць задачы, накіраваныя на больш паспяховую рэалізацыю праектаў, над якімі яны ўжо працуюць, а многія задавалі пытанні, звязаныя з перспектывай развіцця. "І ў гэтым плане мы, канешне, канцэнтравалі ўвагу на неабходнасці пашырэння дагаворна-прававой базы. Мы адназначна гаварылі аб неабходнасці зняцця санкцый з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, бо яны ў тым ліку ўплываюць на простых людзей у працоўных калектывах", — сказаў кіраўнік урада. 

"Як мне ўяўляецца, разуменне ёсць. Канешне, гэта будзе палітыка, як яны выказаліся, невялікіх крокаў. Але гэтыя крокі ў напрамку таго, каб палепшыць клімат, найперш гандлёва-эканамічны", — падкрэсліў прэм`ер-міністр. 

Міхаіл Мясніковіч бачыць "пазітыўныя сігналы аб трансфармацыі ўспрымання Беларусі ў ЗША". "Мой вопыт і пасада не дазваляюць адназначна сцвярджаць, што адразу ўсё памянялася ў іншы бок. Нават да пэўных заяў, якія выказваюцца, мы павінны ўзважана ставіцца. Цуда ў гэтай сітуацыі не бывае, але тая палітыка, якую праводзіць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, яна сапраўды выклікае павагу. Гэта было сказана і падчас сустрэчы з Генеральным сакратаром ААН, і з шэрагам іншых службовых асоб, кіраўнікамі дэлегацый, якія прыбылі на канферэнцыю ў ААН", — сказаў Мясніковіч. 

У прыватнасці, паводле яго слоў, была адзначана актыўная роля Беларусі ў пытанні ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. "Разумная палітыка, як назваў яе Пан Гі Мун, што праводзіцца прэзідэнтам Беларусі, прымушае многіх палітыкаў, якія, можа, былі дастаткова рэзка настроены да Беларусі, па-іншаму паглядзець на тое, што робіцца ў Беларусі, і на яе ролю ў многіх пытаннях", — заявіў кіраўнік урада. 

Што да дзелавой сферы, то, паводле слоў Мясніковіча, намеснік выканаўчага дырэктара МВФ Мін Джу на перамовах у Нью-Ёрку адзначыў "зрухі, якія маюць месца ў эканоміцы Беларусі, валютным рэгуляванні". "Гэта таксама не застаецца незаўважаным. Такім чынам, мы можам гаварыць аб нейкай сукупнасці пазітыўных сігналаў, якія, як мне ўяўляецца, будуць замацоўвацца і развівацца ў выгадным для нашай краіны кірунку", — падсумаваў прэм`ер-міністр.

Мінск, 24 верасня 2014
 
Дата публикации:24.09.2014
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1017
 
Ключевые слова:
Экономика Беларусь-США Саммит Нью-Йорк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме