"Ваша краіна заўсёды з`яўлялася нашым надзейным партнёрам. Развіццё адносін з Кітаем было і застаецца стратэгічным прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусі", — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.
Ён назваў "надзвычай своечасовым" візіт кітайскай дэлегацыі ў Мінск і падкрэсліў унікальнасць магчымасцяў для далейшых перспектыў узаемадзеяння.
Лукашэнка адзначыў, што калі раней былі асцярогі з нагоды інтэнсіфікацыі двухбаковага супрацоўніцтва, паколькі закранаюцца інтарэсы розных бакоў, то зараз гэтыя асцярогі адышлі на другі план. "І нам, дзвюм дзяржавам — Беларусі і Кітаю, трэба хутчэйшымі тэмпамі збліжацца. Наша цікавасць заключаецца ў тым, што мы будзем мець вельмі магутную апору на такую гіганцкую дзяржаву, як Кітай, без якой сёння не вырашаецца ніводная праблема ў свеце. Падтрымка Кітая — гэта фактар незалежнасці нашай дзяржавы. А калі ўлічыць, што ў нас такая ж падтрымка Расійскай Федэрацыі, то Беларусь, ну, прабачце мяне, становіцца практычна непрыступнай", — заявіў афіцыйны лідар.
Ён падкрэсліў, што Беларусь гатовая ўсяляк спрыяць актывізацыі кантактаў, у тым ліку гандлёвых, паміж Кітаем і Еўропай.
Падчас сустрэчы асноўная ўвага надавалася пашырэнню беларуска-кітайскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Лукашэнка выказаў падзяку кітайскаму боку за даванне інвестыцый і сур`ёзную падтрымку Беларусі ў крэдытаванні сумесных праектаў, у ліку якіх важнейшым з`яўляецца Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.
Лукашэнка падтрымаў прапанову кітайскага госця надаць парку статус міждзяржаўнага праекта, а таксама прыцягнуць у парк найболей буйныя і вядомыя кампаніі з Еўропы і іншых кантынентаў.
Ён адзначыў, што ў Беларусі з удзелам кітайскіх кампаній ужо ажыццёўлены шэраг эканамічных праектаў: мадэрнізацыя энергасістэмы і цэментнай галіны, а таксама электрыфікацыя чыгунак. Работа ў энергетыцы, дарожнай галіне, дрэваапрацоўцы і цэлюлозна-папяровай прамысловасці працягваюцца. Рэалізуюцца і іншыя беларуска-кітайскія інвестыцыйныя праекты, сярод якіх Лукашэнка выдзеліў вытворчасць легкавых аўтамабіляў з удзелам кітайскай кампаніі "Джылі".
"З мэтай паспяховага ажыццяўлення згаданых праектаў беларускім бокам прадстаўлены найболей спрыяльныя і льготныя на еўрапейскай прасторы ўмовы для вядзення бізнесу, — падкрэсліў Лукашэнка. — У гэтай сувязі мы разлічваем на вялікую інвестыцыйную актыўнасць кітайскага боку".
"Упэўнены, што да маючага адбыцца візіту ў Рэспубліку Беларусь старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які мы чакаем у бліжэйшай будучыні, бакі напоўняць фармат беларуска-кітайскіх адносін канкрэтным зместам. Бо гаворка ідзе пра ўсебаковае стратэгічнае партнёрства", — заявіў беларускі кіраўнік.
БелаПАН
Мінск, 26 верасня 2014
Мінск, 26 верасня 2014