Прайшлі сустрэчы беларускага дыпламата з прэзідэнтам Чарнагорыі Філіпам Вуянавічам, кіраўніцтвам парламента краіны, міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі.
У размове з прэзідэнтам былі абмеркаваны пытанні развіцця беларуска-чарнагорскага супрацоўніцтва ў розных галінах.
Мяркуецца, што ў бліжэйшай перспектыве бакі арганізуюць правядзенне бізнес-форум гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін.
Уладзімір Чушаў перадаў намесніку старшыні Скупшчыны Чарнагорыі запрашэнне наведаць Беларусь для чарнагорскай парламенцкай дэлегацыі на чале са спікерам парламента Ранка Крывакапічам. На сустрэчы прагучала ініцыятыва стварэння дэпутацкіх груп дружбы ў парламентах Беларусі і Чарнагорыі.
Звязда, 2 лістапада 2014