Беларусь і Іран абмяркоўваюць магчымасці развіцця супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі.
22 лютага пасол Беларусі Віктар Рыбак сустрэўся з першым намеснікам міністра сельскагаспадарчага джыхада Ірана Хасанам Юсефам Сінакі.
Адбыўся абмен думкамі адносна перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, якія таксама плануецца разгледзець у межах пасяджэння змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва ў Тэгеране.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 23 лютага 2015
Мінск, 23 лютага 2015