https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інаўгурацыя дзейнасці Культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі адбылася 20 лютага ў Парыжы


Аб гэтым паведамляе прэс-служба беларускага пасольства.
Цэнтр створаны 7 студзеня 2015 года ў якасці асацыяцыі, што мае на мэце аб`яднаць беларусаў, якія жывуць у Францыі. Падтрымку яго стварэнню аказала пасольства Беларусі.

Цэнтр плануе ажыццяўляць дзейнасць па прадстаўленні беларускай культуры ў Францыі, пашырэнні беларуска-французскага супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі і іншых гуманітарных сферах, садзейнічаць развіццю кантактаў у сферы турызму паміж дзвюма краінамі.

20 лютага ў Парыжы адбылося першае мерапрыемства Культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі — вечарына, прысвечаная прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Вечарына прайшла ў епархіяльнай зале пры праваслаўным кафедральным храме Трох Свяціцеляў па бласлаўленні епіскапа Корсунскага Нестара і пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Францыі.

Дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства аказалі Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік і маладзёжная асацыяцыя Корсунскай епархіі.

На вечарыне выступіў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, які павіншаваў цэнтр з пачаткам дзейнасці, выказаў пажаданні плённай працы па прадстаўленні культуры, традыцый, духоўнай і культурнай спадчыны Беларусі на тэрыторыі Францыі, развіцці беларуска-французскіх культурных і гуманітарных сувязяў.

Вечарына, прысвечаная Еўфрасінні Полацкай, была арганізавана па ініцыятыве Святланы Суравай, якая абрана першым кіраўніком Культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі.

На мерапрыемстве быў паказаны дакументальны фільм аб прападобнай Еўфрасінні Полацкай, адкрыта выстава, прысвечаная помнікам старажытнага Полацка. Наведвальнікам былі прадэманстраваны беларускія выданні, у якіх прадстаўлена гісторыя жыцця Еўфрасінні Полацкай і гісторыя развіцця Полацка. 

На вечарыне таксама выступіў намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, пісьменнік Анатоль Бутэвіч, які распавёў аб адраджэнні праваслаўя на тэрыторыі Беларусі, унёску святой Еўфрасінні Полацкай у духоўнае і культурнае развіццё беларускага народа.

Ад імя мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла прыходу храма Трох Свяціцеляў была перададзена выява крыжа Еўфрасінні Полацкай, а таксама праваслаўная мастацкая літаратура з Беларусі.

Анатоль Бутэвіч перадаў у дар прыхадской царкве ікону прападобнай Еўфрасінні Полацкай. У гонар беларускай святой у храме адбыўся ўрачысты малебен.

Інаўгурацыя Культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі завяршылася беларускай Масленіцай, паведамляе пасольства.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2015
 
Дата публикации:21.02.2015
Тематика:Белорусские центры, Дипломатия
Просмотров:954
 
Ключевые слова:
Франция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме