https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Забарона на транзіт беларускага калію будзе дэстабілізаваць рынак угнаенняў


Пра гэта пасол Беларусі ў Бразіліі Сяргей Лукашэвіч заявіў у інтэрв’ю найбуйнейшай фінансавай газеце ў Бразіліі Valor Econômico.
«Сітуацыя яшчэ больш будзе дэстабілізаваць рынак угнаенняў, і ніводзін з вытворцаў калію не захоча мець доўгатэрміновыя кантракты», — падкрэсліў Сяргей Лукашэвіч.

Дыпламат перакананы, што цяпер не існуе «чарадзейнага вырашэння» пытання па забеспячэнні сусветнага попыту на калійныя ўгнаенні пасля ўвядзення Літвой аднабаковай забароны на транзіт беларускіх калійных угнаенняў. Пасол выказаў надзею на больш эфектыўны падыход з боку міжнародных улад для вырашэння гэтага пытання, а таксама на садзейнічанне бразільскага ўрада ў нармалізацыі экспарту гэтай сыравіны.

Каля 20 працэнтаў угнаенняў, якія выкарыстоўвалі бразільскія фермеры ў 2021 годзе, былі прывезены з Беларусі, а гэта 2,2 млн.т. Без скаардынаваных дзеянняў па аднаўленні беларускага экспарту калію, падкрэсліў Сяргей Лукашэвіч, Бразілія можа сутыкнуцца з недахопам угнаенняў, ростам цэн, зніжэннем ураджайнасці сельскагаспадарчых культур і ростам цэн для самых бедных слаёў насельніцтва, паколькі, паводле яго слоў, нідзе ў свеце няма магчымасці аператыўна арганізаваць дадатковыя пастаўкі ўгнаенняў.

«Я хачу верыць, што каланіяльнае мысленне некаторых заходніх краін у канчатковым выніку будзе пераадолена і здаровы сэнс пераможа. Жыццё галадаючых дзяцей у Лацінскай Амерыцы будзе пастаўлена вышэй за палітычныя амбіцыі і камерцыйныя інтарэсы, замаскіраваныя прыгожымі лозунгамі», — сказаў дыпламат.

Ён таксама заўважыў, што закрыццё чыгуначнага транзіту ў Літву для перавозкі калію прычыніць шкоду літоўскаму народу, таму што бюджэт гэтай краіны недаатрымае сотні мільёнаў долараў у выглядзе транзітных даходаў.

«Беларусь запатрабуе ўсе належныя з Літвы штрафы за парушэнне правілаў транзіту і двухбаковых пагадненняў. Аднак гэта зойме час і не дапаможа хутка ўрэгуляваць сітуацыю, — дадаў пасол. — Уяўляецца лагічным удзел Бразіліі ў вырашэнні пытання аб транзіце непасрэдна з літоўскімі ўладамі або ў рамках міжнародных арганізацый, у якія ўваходзяць абедзве краіны».

Паводле яго слоў, мера, прынятая літоўскім урадам, узрадавала канкурэнтаў Беларусі на сусветным рынку ўгнаенняў. «Відавочна, што небяспека дэфіцыту беларускіх угнаенняў на бразільскім рынку ўжо прывяла да таго, што ў мінулым годзе цэны выраслі ўдвая, вытворцы ўгнаенняў сталі зарабляць у два разы больш, прадаючы адзін і той жа аб’ём угнаенняў, і рост акцый кампаній па вытворчасці ўгнаенняў толькі пацвярджае гэта», — звярнуў увагу Сяргей Лукашэвіч

Звязда, 12 лютага 2022
 
Дата публикации:12.02.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:271
 
Ключевые слова:
Ценообразование Литва Санкции Бразилия Калийные удобрения Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме