https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прасоўванне беларускай прадукцыі на рынак Нікарагуа абмеркавана на сустрэчы ў МЗС Беларусі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Нікарагуа абмеркаваны на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур`янава з ганаровым консулам Беларусі ў Нікарагуа Наэлем Альберта Гайтанам Авілесам.

На сустрэчы ў МЗС абмеркаваны шляхі далейшага ўмацавання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Нікарагуа, у тым ліку пытанні прасоўвання беларускай прадукцыі на рынак гэтай краіны.

Рабочы візіт ганаровага консула праходзіць з 26 па 30 жніўня. У гэтыя дні Наэль Альберта Гайтан Авілес правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў.

27 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.08.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:1231
 
Ключевые слова:
Беларусь-Никарагуа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме