https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасол Беларусі ў Празе абмеркаваў з прадстаўнікамі чэшскіх дзелавых колаў перспектывы павелічэння экспарту беларускай сельгастэхнікі і іншых тавараў


У Чэске-Будзеевіцэ праходзіць з 29 жніўня па 2 верасня міжнародная сельскагаспадарчая выстава.
Перспектывы павелічэння экспарту беларускай сельгастэхнікі і іншых тавараў, рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў абмеркаваў пасол Беларусі ў Чэхіі Васіль Маркавіч з прадстаўнікамі мясцовых дзелавых колаў у межах міжнароднай сельскагаспадарчай выставы, якая праходзіць з 29 жніўня па 2 верасня ў Чэске-Будзеевіцэ.

Як паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, у выставе бяруць удзел 700 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў з 32 краін, уключаючы Аўстрыю, Беларусь, Германію, Данію, Расію, Славакію, ЗША, Украіну.

У выставе удзельнічае "Гомсельмаш" і сумеснае беларуска-чэшскае прадпрыемства Bel-Czech Trade s.r.o., беларускім заснавальнікам якога з`яўляецца "Прамагралізінг". Bel-Czech Trade s.r.o. экспануе розныя мадыфікацыі беларускіх трактароў. "Гомсельмаш" прэзентуе збожжаўборачныя камбайны і кормаўборачную тэхніку "Палессе".

БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2013
 
Дата публикации:30.08.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:1334
 
Ключевые слова:
Беларусь-Чехия Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме