https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


С.Рачкоў абмеркаваў з егіпецкай кампаніяй-імпарцёрам магчымасць павелічэння паставак трактароў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў сустрэўся з генеральным дырэктарам кампаніі "Абуэлез груп" Махмудам Абуэлезам для абмеркавання магчымасці павелічэння паставак у Егіпет беларускіх трактароў.

"На сустрэчы абмеркаваны пытанні нарошчвання паставак беларускіх трактароў у Егіпет, у тым ліку шляхам дыверсіфікацыі мадэльнага рада закупляемай тэхнікі. Бакі разгледзелі магчымасці задзейнічання кампаніі "Абуэлез груп" для прасоўвання беларускай экспартнай прадукцыі, уключаючы трактары, у краіны Блізкага Усходу", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Сяргей Рачкоў таксама наведаў цэнтр перадпрадажнай падрыхтоўкі, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту трактарнай тэхнікі МТЗ кампаніі "Абуэлез груп". Гэта кампанія з`яўляецца адным з вядучых імпарцёраў трактароў МТЗ у Егіпце.

26 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.02.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:1287
 
Ключевые слова:
Беларусь-Египет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме